2024 - Год качества!
1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 377-87-38

Наш Telegram-канал

ГлавнаяНовости“Нашы людзі”: намеснік дырэктара Асіповіцкага УКП жыллёва-камунальнай наспадаркі Галіна НАЗАРОВІЧ
08 апреля 2024

“Нашы людзі”: намеснік дырэктара Асіповіцкага УКП жыллёва-камунальнай наспадаркі Галіна НАЗАРОВІЧ

У сакавіку гэтага года у сталіцы намесніку дырэктара Асіповіцкага УКП жыллёва-камунальнай гаспадаркі па кадрах, ідэалогіі і сацыяльных пытаннях Галіне НАЗАРОВІЧ уручаны нагрудны знак “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”.

 

На прадпрыемстве Галіна Іванаўна працуе ўжо два дзясяткі гадоў. Доўгі час з’яўлялася старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. Грамадскую працу давялося перадаць у іншыя рукі пасля прызначэння намеснікам дырэктара.

Няма тых пытанняў, якія б абмінулі поле яе ўвагі. Яна ажыццяўляе ідэалагічную работу на прадпрыемстве, якая ўключае шмат розных напрамкаў і ў цэлым накіравана на падтрыманне пазітыўнага мікраклімату ў калектыве. Сочыць за захаваннем працоўнай дысцыпліны, узаемадзейнічае са сродкамі масавай інфармацыі, грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі.

Клапоціцца пра замацаванне высокакваліфікаваных спецыялістаў, у працэсе цеснага ўзаемадзеяння з працоўным калектывам настройвае перспектыўных работнікаў на павышэнне прафесійнага майстэрства і далейшы кар’ерны рост. Арганізоўвае адзіныя дні інфармавання, даносіць да ведама работнікаў новыя інструктыўныя матэрыялы. Менавіта намеснік дырэктара цікавіцца ўмовамі пражывання работнікаў, пры неабходнасці дапаможа вырашыць жыллёвую праблему. Яна заўсёды з калектывам: у час правядзення спартыўных спаборніцтваў ці турыстычных злётаў, канцэртаў мастацкай самадзейнасці або прафесійных конкурсаў.

Галіна Іванаўна – камунікабельны чалавек, у яе асабістым арсенале знойдзецца ключык да сэрца кожнага падначаленага, часам вельмі мудрагелісты. Кагосьці матывуе, іншых падтрымае, заўсёды выслухае, калі трэба – і падштурхне да рашучых дзеянняў, руху наперад. А яе абаяння, упэўненасці і энергіі хопіць на ўсіх, пішуць osipovichi-region.by.