У гарадскім парку культуры і адпачынку Падміколле сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў з усёй вобласці. Адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару Магілёўскай вобласці, узнагароджанне найлепшых работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый.
Падчас урачыстага мерапрыемства старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір ЦУМАРАЎ уручыў прафсаюзны Знак Пашаны дырэктару Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі Андрэю КОНЕВУ.
Віншуем!