За значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху, высокі прафесіяналізм, плённую дзейнасць па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза загадчык склада, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Шклоўскага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства “Жылкамгас” Святлана ТАРАКАНАВА ўзнагароджана Прафсаюзным знакам Пашаны.
Адпаведнае рашэнне прынята на паседжанні Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Заслужанаю ўзнагароду прафсаюзнаму лідару Шклоўскага “Жылкамгаса” падчас правядзення паседжання Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла сакратар ФПБ па міжнароднай рабоце Ганна ВАРФАЛАМЕЕВА.
Віншуем!